Даведачны +375 17 287 10 01
рэжым працы: 8.00-17.30

Рэгістратура +375 17 287 10 70
рэжым працы: 8.00 – 15.40 (ПН.-Пт.)

e-mail: mail@oncology.by

Мінскі р-н, в. Бараўляны
вул. Фрунзенская, д. 43
схема праезду

Аспірантура

Аспірантура-першая ступень паслявузаўскай адукацыі, мэта якой-падрыхтоўка і абарона дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата навук.

Парадак прыёму ў аспірантуру і рэалізацыя адукацыйнай праграмы вызначаны «Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь", зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561.

Прыём дакументаў для паступлення ў аспірантуру ажыццяўляецца штогод з 1 жніўня па 30 верасня.

Прыём у аспірантуру і правядзенне ўступнага іспыту праводзіцца штогод на конкурснай аснове з 1 па 31 кастрычніка.

Цэнтр ажыццяўляе падрыхтоўку ў аспірантуры па наступнай спецыяльнасці: 14.01.21-гематалогія і пераліванне крыві (медыцынскія і біялагічныя навукі) .

Кошт навучання для замежных грамадзян пры вочнай падрыхтоўцы - 6 000 даляраў ЗША ў год, пры завочнай - 4 500 даляраў ЗША ў год.

Кошт рэагентаў і пражывання аплачваюцца дадаткова.